З 19.02.2024 па 24.02.2024 у ДУА “Ходасаўская СШ” праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы: інтэлектуальны турнір ”Збяры Беларусь у сваім сэрцы” паміж камандай настаўнікаў і вучняў, інтэрактыўная гульня для вучняў 5-7 кл. “Знаўцы беларускай мовы”, музычныя перапынкі “Спяваем па-беларуску разам з гуртам “Дразды”, інфармацыйныя гадзіны “Роднай мове прысвячаецца”, рэспубліканскі конкурс па беларускай мове і літаратуры “Буслік”, прэзентацыя беларускіх страў, адбыўся адкрыты занятак па беларускай літаратуры ў 10 класе “ Адметнасці лірыкі Максіма Танка ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Верш “Родная мова”. Усе вучні навучальнай установы прымаюць актыўны ўдзел у святкаванні.


