Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.02.2026

Анлайн-дыктоўка па беларускай мове

20 лютага прайшла анлайн-дыктоўка па беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі і радыё «Культура» арганізавалі мерапрыемства для ўсіх, хто жадае праверыць і паглыбіць свае веды роднай мовы.

Дыктоўка трансліравалася на радыё і праходзіла 20 лютага з 13:00 да 14:00 у памяшканні Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі.

Вучні 10 і 11 класаў нашай школы разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Воўк Т.Э. удзельнічалі ў дыктоўцы, паказаўшы зацікаўленасць да папулярызацыі беларускай мовы і культуры.

Мэта мерапрыемства — даць магчымасць жадаючым праверыць правапіс і развіць моўную кампетэнцыю, а таксама падтрымаць каштоўнасць роднай мовы ў штодзённым жыцці.

Разделы сайта